Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці распачата крымінальная справа па факце забойства, здзейсненага пры абцяжваючых абставінах. Раніцай 8 красавіка ў міліцыю звярнулася 25-гадовая жыхарка Гомеля, якая паведаміла пра гібель сваіх дзяцей.
Як паведамляе Следчы камітэт РБ, пры аглядзе кватэры следча-аператыўнай групай знойдзены целы дваіх малалетніх дзяцей.
У цяперашні час маці затрыманая па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў забойстве сына 2012 нараджэння. Яе дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 139 (забойства заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса. З ёй працуюць следчыя. Абставіны гібелі другога дзіцяці, дачкі 2014 нараджэння, высвятляюцца.
Па крымінальнай справе прызначана правядзенне шэрагу экспертыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная ў дачыненні да падазраванай, і судова-медыцынская.
Паводле папярэдняга заключэння судова-медыцынскіх экспертаў, прычынай смерці абодвух дзяцей з'явілася ўтапленне.
На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група. Расследаванне крымінальнай справы ўзята на асабісты кантроль старшынёй Следчага камітэта.