Расія зацікаўленая ў «поўным выкананні ўсіх мінскіх дамоўленасцяў», заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін 8 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Маскве па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам. 

«Мы, вядома, абмяняліся і меркаваннямі аб перспектывах адносін паміж Расіяй і ЕС. Расійскі бок падрабязна праінфармаваў нашых грэчаскіх сяброў пра сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны», — сказаў перад гэтым Пуцін, паведамляе прэс-служба Крамля. 

Грэцыя, дзе нядаўна змяніўся ўрад, зараз выступае супраць санкцый ЕС у дачыненні да Расіі, уведзеных у сувязі з анексіяй Крыма і падтрымкай сепаратыстаў на Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?