Ранiца для работнiкаў аднаго з магазiнаў па праспекце Незалежнасцi ў Мiнску выдалася турботная: ноччу тут нехта добра пашурудзiў, прыхапiўшы з сабой тавару на буйную суму.

Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, невядомы пранiк у магазiн праз акно, папярэдне перапiлаваўшы на iм рашотку. Злачынцу пашанцавала — магазiн не абсталяваны ахоўнай сiгналiзацыяй, а таму крымiнальнiку нiхто не перашкодзiў у iм спакойна «працаваць». У вынiку здабычай невядомага сталi 101 сотавы тэлефон, 5 чамаданаў, 20 картаў памяцi i насiльныя рэчы. Паводле папярэдняй ацэнкi, кошт выкрадзенага дабра пацягнуў на 47 мiльёнаў 226 тысяч рублёў. На падставе гэтага факта ўзбуджана крымiнальная справа.

Паводле: Ігар Грышын, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0