Аб гэтым паведаміла сёння намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка на прэс-канферэнцыі наконт падрыхтоўкі да новага навучальнага года
«Нават дзесяцікласнікі не заўсёды могуць вызначыцца, куды будуць паступаць, і часта мяняюць сваё рашэнне. Ці пяцікласнікі нават не ведаюць, што можа быць цікавейшым: матэматыка або руская. Таму пакуль мы лічым найбольш эфектыўным механізмам менавіта сістэму факультатываў. Іншымі словамі, у пятым класе вучні з дапамогай факультатыва даведаюцца пра той ці іншы прадмет, а ў наступным годзе вырашаюць, падабаецца ён ім ці не. Да восьмага класа, як правіла, хлопцы ўжо вызначаюцца са сваім профілем», — сказала Раіса Сідарэнка.
Намеснік міністра адукацыі адзначыла, што арыентаваныя на дапрофільную падрыхтоўку праграмы будуць распрацаваны і ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.