У сакавіку 2015 года спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі ў параўнанні з лютым на 0,8%, са снежнем 2014 года — на 4,9%, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цэны на харчовыя тавары за месяц выраслі на 0,5%. Найбольш істотна падаражэлі: алей (апрача аліўкавага) — на 5,3%, рыба і морапрадукты — на 4,3%, бульба — на 3,8%, кансервы рыбныя — на 2,6%, крупы і бабовыя — на 2,5%, тытунёвыя вырабы — на 1,9%, садавіна — на 1,6%.

Знізіліся цэны на агародніну — на 6,5%, мяса і птушку — на 2,6%, масла і яйкі — на 0,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?