Чатыры перамогі ў пяці апошніх матчах атрымалі баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у Адзінай лізе ВТБ. 9 красавіка беларускі клуб выйграў на сваёй пляцоўцы ў талінскага «Калева» — 89:88 (22:12, 23:21, 18:20, 26:35).

Ачкі ў складзе гаспадароў набіралі Рашон Фрымэн (21), Аляксандр Кудраўцаў (17), Іван Мараш (15), Джасцін Грэй (14), Павел Ульянка (9), Мікіта Мешчаракоў (7) і Бранка Міркавіч (6).

Пасля 26 гульняў «Цмокі» з сямю перамогамі і 19 паражэннямі займаюць перадапошняе 15-е месца ў лізе (розніца ачкоў 2.036-2.298). Наступны матч каманда правядзе 11 красавіка на сваёй пляцоўцы супраць маскоўскага ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?