10 красавіка стартуе 25 чэмпіянат Беларусі па футболе. Сезон адкрыецца на «Барысаў-Арэне» матчам дзеючага чэмпіёна краіны – барысаўскага БАТЭ - супраць навічка вышэйшай лігі – мазырскай «Славіі». Матч пачнецца ў 19.00 і будзе паказвацца ў жывым эфіры на канале «Беларусь-5».

Спецыяльна да пачатку сезона Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» зняла прома-ролік на беларускай мове, які паказвае ўсіх удзельнікаў вышэйшай лігі краіны.

У гэтым розыгрышы «Беларусбанк Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі» возьме ўдзел 14 каманд. Чэмпіянат пройдзе ў 2 кругі. Такім чынам, кожная каманда згуляе па 26 гульняў.

Дружына, якая па выніках сезону зойме апошняе месца ў турнірнай табліцы, вылеціць у першую лігу. А эліту, у сваю чаргу, папоўняць тры наймацнейшыя каманды з другога дывізіёну. Такім чынам працягнецца пашырэнне вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе – у сезоне-2016 там будуць гуляць ужо 16 каманд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?