10 красавіка Украіна і венгерская авіякампанія-лаўкостэр Wizz Air дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва.

«Wizz Air Украіна» застаецца, як толькі яны зразумеюць, што ўзровень рызыкі для іх зніжаны, яны гэтую кампанію перазапусціць», — заявіў намеснік міністра інфраструктуры Украіны Уладзімір Шульмейстэр.

Паводле яго слоў, Дзяржавіяслужба ўжо перааформіла дазволы на палёты ў Польшчу, Германію, Кіпр. Зараз ідуць перамовы пра палёты кампаніі паміж Украінай і Італіяй ды Іспаніяй.

Нагадаем, што ў канцы сакавіка кампанія Wizz Air абвясціла пра закрыццё сваёй украінскай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?