president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні студэнтаў, як удаецца падтрымліваць сябе ў добрай форме, прызнаўся, што дзве гадзіны ў дзень прысвячае спорту.

«Як бы ні было складана, нават у камандзіроўках», — сказаў ён.

«Спорт — гэта частка майго жыцця. Не было б спорту — не змог бы працаваць, вытрымліваць такія нагрузкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што вельмі любіць спорт: «Калі я кажу пра спорт — гэта не для прыгожага слоўца».

Лукашэнка расказаў, што ў свой час займаўся футболам, умее гуляць у валейбол і баскетбол. Хакейныя трэніроўкі ў прэзідэнцкім графіку значацца тры разы на тыдзень па дзве з паловай — тры гадзіны.

«Калі няма трэніроўкі, я ці бегаю, або дровы сяку, або ў тэніс з дзецьмі гуляю», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, сярод спартовых захапленняў кіраўніка дзяржавы ролікі і лыжаролеры, горныя лыжы, на якія, зрэшты, па словах кіраўніка дзяржавы, пасля аперацыі на калене ў гэтым годзе прыходзіцца станавіцца радзей.

interfax.by

interfax.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?