Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паабяцаў, што на вуліцах мірных украінскіх гарадоў больш не будзе ўзброеных людзей.

«Ні ў Кіеве, ні ў Адэсе, ні ў Харкаве, ні ў Цярнопалі, ні ў Івана-Франкоўску, ні ў Запарожжы на вуліцах не будзе людзей са зброяй. Людзі з «корачкамі» грамадскіх арганізацый або псеўдасілавікі не будуць палохаць мірных украінскіх працаўнікоў», — сказаў прэзідэнт падчас свайго візіту ў Адэсу.

Выступ Парашэнкі быў прысвечаны расследаванню беспарадкаў, якія адбыліся ў Адэсе ў маі мінулага года, калі загінулі 48 чалавек. Расследаванне справы пакуль не завершана. Улады Украіны сцвярджаюць, што большасць падазраваных хаваецца ў Расіі і ў Прыднястроўі.

Раней Парашэнка паабяцаў пазбавіць краіну ад «кішэнных войскаў». Гэтая заява была зроблена на фоне канфлікту прэзідэнта з губернатарам Днепрапятроўскай вобласці Ігарам Каламойскім, які з асабістых сродкаў спансіруе добраахвотніцкія батальёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?