Суд Пінскага раёна і горада Пінска прысудзіў былога дырэктара адной з мясцовых школ мастацтваў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Рашэнне было абвешчана 20 сакавіка, прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу, паведамілі TUT.BY у судзе.

65-гадовы мужчына прызнаны вінаватым па ч. 1 арт. 168 КК (Палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту) і ч. 1 арт. 169 КК (Распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, што загадзя не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту).

Нагадаем, дырэктара, які ўзначальваў навучальную ўстанову з 1997 года, затрымалі ў верасні мінулага года. У ходзе следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што «мужчына, знаходзячыся па месцы працы, з мэтай задавальнення свайго палавога запалу насуперак волі заведама для яго непаўналетняй здзейсніў у дачыненні да 14-гадовай навучэнцы гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».

У ходзе расследавання крымінальнай справы было выяўлена 6 эпізодаў злачынных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да чатырох непаўналетніх. Дзвюм ахвярам былога дырэктара было па 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?