Сёньня ў Менску прайшло першае паседжаньне арганізацыйнага камітэту па сьвяткаваньню Дня Волі 25 Сакавіка.

«Было прынятае рашэньне, што сьвяткаваньне 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР адбудзецца ў два этапы. Першы – усё, што папярэднічае самой даце 25 Сакавіка. Мы хочам зладзіць шырокую грамадзкую дыскусію адносна таго, чым ёсьць для Беларусі гэтая дата. Як 25 Сакавіка 1918 году адбілася на беларускай гісторыі, палітыцы, культуры, эканоміцы. Другая частка – гэта непасрэдная вулічная акцыя 25 Сакавіка. Заяву ў Менгарвыканкам падаваць будзем падаваць не ад пэўных асобаў, а ад грамадзка-палітычных структур. Будзем прасіць правесьці акцыю ў цэнтру гораду. Ёсьць асьцярожнае спадзяваньне, што ўлады зразумеюць: гэта ня акцыя нейкіх экстрэмістаў, а людзей, якія паважаюць сваю гісторыі», — кажа намесьнік лідэру руху “За свабоду” Віктар Карняенка.

Прэс-канфэрэнцыя адносна правядзеньня Дня Волі павінна адбыцца ў сераду ва ўправе Партыі БНФ. Мяркуецца, што на наступным тыдні і будзе пададзена заяўка ў Менгарвыканкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?