Да гадавіны тэракту ў Мінскім метрапалітэне прывялі ў парадак памятны знак і выставілі ганаровую варту. Да падножжа помніка супрацоўнікі метрапалітэна ўсклалі кветкі.
Але ў цэлым каля мемарыяльнага знака было малалюдна.
11 красавіку 2011 на станцыі метро «Кастрычніцкая» быў здзейснены тэракт, які забраў жыцці 15 чалавек. Амаль чатыры сотні атрымалі раненні.