МНС нагадвае ўдзельнікам велікодных набажэнстваў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Ратавальнікі рэкамендуюць перад пачаткам службы вывучыць планіроўку малельнай залы і будынка царквы, каб пры неабходнасці ведаць шляхі эвакуацыі. Запаленыя свечкі трэба трымаць далей ад лёгкаўзгаральных прадметаў, гэта правіла неабходна выконваць і дома — царкоўную свечку лепш за ўсё паставіць у незагаральную падстаўку.

Неабходна захоўваць асцярожнасць пры запальванні свечак з падсвечнікаў: заварочваць рукавы адзення, моцна падвязаць хусткі і прыбраць пад іх валасы.

«Калі ў храм прыйшлі з дзіцем, уважліва сачыце за ім.

Імкніцеся трымаць бяспечную адлегласць да іншых вернікаў, якія трымаюць у руках запаленыя свечкі. У выпадку загарання адзення хутка скіньце яго, накрыйце шчыльным матэрыялам, пры моцным загаранні тушыце агонь вогнетушыцелем», - раяць ратавальнікі.

Пры спрацоўванні пажарнай сігналізацыі і абвяшчэнні аб пажары не трэба панікаваць і ствараць цісканіну, а трэба хутка пакінуць памяшканне. Пры ўзнікненні пажару неадкладна тэлефанаваць па тэлефоне 101 або 112.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?