Старшыня Падліковай палаты Расеі Сяргей Сьцяпашын на сёньняшняй сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам шмат казаў пра бюджэт так званай саюзнай дзяржавы.

Прынамсі ён сказаў, што нарэшце наведзены парадак у кантролі выкананьня сродкаў саюзнага бюджэту.

«Да апошняга часу было сур’ёзнае нямэтавае выкарыстаньне сродкаў, мякка кажучы, падкрадалі,» — прызнаўся кіраўнік Падліковай палаты.

Сяргей Сьцяпашын назваў нездавальняючым і той факт, калі 17‑18% сродкаў вяртаюцца назад нявыкарыстанымі.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0