Мікалай Корбут

Міністар фінансаў Мікалай Корбут заклікае больш актыўна шукаць грошы для бюджэту.

Паводле Мікалая Корбута, у 2007 г. «міма касы» прайшло каля 40 млн даляраў, якія былі неатрыманыя праз рэпэтытараў‑нелегалаў. Гэтыя грошы маглі б атрымаць школы і ўнівэрсытэты. Нагадаў галоўны фінансіст краіны і пра тое, што шмат падаткаў можна сабраць з тых, хто здае кватэры і дамы ў арэнду.

Так што ў тых, хто рыхтуе абітурыентаў да паступленьня ці атрымлівае грошы, здаючы кватэру, ёсьць прычына непакоіцца.

Дарэчы, 40 мільёнаў казьне маглі б заплаціць і самі рэпэтытары, калі б працавалі легальна. Рэч у тым, што адзін рэпэтытар, які адчыніць ІП, плаціць адзіны падатак — 45 эўра ў месяц. У год выходзіць 540 эўра. Атрымліваецца, каб сабраць 40 мільёнаў даляраў, што не дайшлі да бюджэту, трэба 110 тыс. ІП‑рэпэтытараў. Гэта кожны другі настаўнік у краіне (іх у Беларусі 240 тыс.).

Што рабіць, калі вы рэпэтытар‑нелегал:

‑ адчыніць ІП
‑ плаціць адзіны падатак (пакуль 45 эўра ў месяц)
‑ плаціць унёскі у Фонд працы і сацыяльнай абюароны, калі больш нідзе не працуеце — каля 60 тыс. рублёў

Што рабіць, калі нелегальна здаяце кватэру?

‑ пайсьці у ЖЭС з тым, хто будзе здымаць ваша жыльлё, і заключыць дамову (адзін асобнік перададуць у падаткавую);
‑ плаціць фіксаваны падатак штомесяц (за 1‑пакаёвую ‑‑ 35 тысяч плюс каэфіцыент у залежнасьці ад раёну гораду) ці на год наперад.

КП в Беларуси

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0