Украінскі тэлеканал «Інтэр» выпусціў да Дня Перамогі прома-ролік па матывах культавага фільма Леаніда Быкава [дарэчы, ураджэнца Славянскага раёна Данецкай вобласці] «У бой ідуць старыкі».
Для здымак роліка запрасілі вядомы сімфанічны аркестр — Нацыянальны прэзідэнцкі аркестр Украіны пад кіраўніцтвам Сяргея Залатарова.
Музыкі падыходзяць да вайсковага помніка з зоркай, расстаўляюць вакол магілы крэслы, садзяцца, бяруць у рукі інструменты і пасля завяршальных слоў героя Аляксея Смірнова (механік Макарыч) «и врежем «Смуглянку» выконваюць знакамітую песню.