Neuro Dubel адмяняе аўтограф-сесію, якая павінна была прайсці 15 красавіка ў мінскай краме «Музыка» па вуліцы Якуба Коласа, 39. Прычынай адмены мерапрыемства стаў інсульт лідара гурту Аляксандра Кулінковіча. Пра гэтыя праблемы са здароўем беларускага музыкі паведамляе Onliner.by

Нагадаем, што 10 красавіка ў клубе «Рэпаблік» прайшла прэзентацыя новага альбома гурту «На Марс!». Канцэрт, які пачаўся з вялікім спазненнем, адзначыўся далёкім ад дасканаласці выкананнем і не зусім адэкватнымі паводзінамі лідара гурту. Тым не менш, альбом быў даволі прыязна прыняты публікай.

У каментары Анлайнеру Кулінковіч заявіў, што яму стала блага ў грымёрцы перад выхадам на сцэну. «Шчыра кажучы, я не разумеў, што са мной адбываецца: я нічога не памятаў і не арыентаваўся, дзе знаходжуся. Неяк прастаяў — выглядаў як вельмі п’яны».

Музыка сказаў, што перад выступам крыху выпіў каньяку, але гэта была не тая доза, ад якой можна так выглядаць.

Толькі сёння раніцай медыкі дыягнаставалі ў яго мікраінсульт.

Чытайце таксама: Галоўны панк Беларусі Аляксандр Кулінковіч расказвае пра радасці ПТВ, алкаголь, «Русь праваслаўную» ды іншае — інтэрв'ю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?