Правы на раман 88-гадовай амерыканскай пісьменніцы Харпер Лі, які праз паўстагоддзя працягвае сюжэтную лінію яе самай вядомай кнігі — «Забіць перасмешніка» — прададзеныя больш чым у 20 краінах, сцвярджае яе літаратурны агент Эндру Нюрнберг.

Як заявіў агент ў ходзе кніжнага кірмашу ў Лондане, замежныя выдаўцы ўсталі ў чаргу дзеля выдання кнігі.

Як і ў самым вядомым опусе Лі, дзеянне сіквела пад назвай «Ідзі, пастаў вартаўніка» (Go Set a Watchman) адбываецца ў амерыканскім штаце Алабама ў 1930-я гады.

Новая кніга выйдзе ў ліпені гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?