Машына ўжо дастаўлена ў горад Арцёмаўск Данецкай вобласці. Яна будзе абслугоўваць Першы добраахвотны шпіталь імя Пірагова. Каштавала яна 5500 еўра. Праўда, сабраць столькі, каб цалкам абсталяваць машыну ўсім неабходным для сапраўднага рэанімабіля, не ўдалося. Гэта зробяць ужо самі ўкраінцы.

«У мене нарешті з'явилась нормальна машинка! «Ратавніца»)) красуня)) спасибі білоруським волонтерам», — напісала ў Фэйсбуку ўкраінка Аксана Раманіў.

«У мене нарешті з'явилась нормальна машинка! «Ратавніца»)) красуня)) спасибі білоруським волонтерам», — напісала ў Фэйсбуку ўкраінка Аксана Раманіў.

З ініцыятывай збору сродкаў выступілі Андрэй Стрыжак, Аляксандра Алёшына і Вольга Гальчанка. Грошы збіралі ў тым ліку праз сацыяльныя сеткі.

Андрэй Стрыжак шмат часу аддае на дапамогу ўкраінскаму народу. Фота з ягонага Фэйсбука.

Андрэй Стрыжак шмат часу аддае на дапамогу ўкраінскаму народу. Фота з ягонага Фэйсбука.

Як піша Андрэй Стрыжак, машыну назвалі па-беларуску — «Ратаўніца». А ў якасці дадатковых прыкмет на машыне будуць налепкі з бел-чырвона-белым сцягам, Пагоня і ўкраінскі арнамент.

«Ратаўніцу» даставілі ў Данецкую вобласць.

«Ратаўніцу» даставілі ў Данецкую вобласць.

Разам з машынай з Гомеля ў Чарнігаў адправілі дапамогу, якую сабралі жыхары Мінска і Гомеля у межах гуманітарнай ініцыятывы «Беларусь-АТА», для ўцекачоў з акупаваных тэрыторый Данбаса і для сямей параненых і забітых байцоў украінскй арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?