EPA

EPA

Былы прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак памёр ва ўзросце 87 гадоў. Пра гэта паведамляе іранскае агенцтва Fars.

Як адзначаецца, гэту інфармацыю агенцтву пацвердзілі некалькі незалежных крыніц. Афіцыйна інфармацыя пакуль не пацверджана.

Стан экс-прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака ацэньваецца дактарамі як здавальняючы.

Пра гэта паведамілі ў сераду парталу «Масрауі» крыніцы ў каірскім шпіталі, дзе ўжо доўгі час знаходзіцца былы кіраўнік дзяржавы.

***

Хосні Мубарак (нар. 1928) кіраваў Егіптам з 1981 г., у лютым 2011 г. падчас народных пратэстаў падаў у адстаўку, а ў красавіку 2011 г. арыштаваны. У зале суда паказанні даваў з бальнічнага ложка.

За разгон акцый апазіцыі ён быў асуджаны да пажыццёвага зняволення, але адвакаты ў хуткім часе дабіліся адмены прысуду. 21 мая 2014 г. Мубарак быў прызнаны вінаватым у карупцыі і прысуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення ў калоніі строгага рэжыму, а таксама грашовага штрафу. 29 лістапада 2014 г. суд апраўдаў Мубарака па ўсіх абвінавачваннях.

Хосні Мубарак вітае паплечнікаў пасля вызвалення 29.11.2014, Reuters.com

Хосні Мубарак вітае паплечнікаў пасля вызвалення 29.11.2014, Reuters.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?