Карыкатура з сайта zeta.net

Карыкатура з сайта zeta.net

Антыманапольная камісія Еўрасаюза выставіла абвінавачванні кампаніі Google, піша Reuters.

Google падазраецца ў вывядзенні сваіх сэрвісаў на першыя пазіцыі ў пошукавіках, нягледзячы на іх якасць і якасць сэрвісаў канкурэнтаў.

Акрамя таго, камісія вядзе асобнае расследаванне адносна аперацыйнай сістэмы Android, якую распрацоўвае Google.

Калі абвінавачанні пацвердзяцца, Google змусяць выплаціць 6 млрд еўра штрафу і змяніць свой прынцып працы ў Еўропе.

Антыманапольную справу супраць Google вядзе і Расія. У лютым 2015 года канкурэнт Google, расійскі «Яндэкс» паскардзіўся ў антыманапольную службу на тое, што Google нібы забараняе ўсталёўку «з каробкі» усіх сэрвісаў «Яндэкс» на аперацыйнай сістэме Android.

У 2004-м падобнае пакаранне было ўжытае да Microsoft — за парушэнне антыманапольнага заканадаўства Еўрасаюза кампанія заплаціла штраф 2,2 млрд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?