Беларуская мова11

Как правильно писать белорусской латиницей?

Lohka — amal tak ža, jak i kirylicaj.

Tekst biełaruskaj łacinkaj vyhladaje voś tak. Mahčyma, vam ciažka jaho čytać — voka zvykła da kirylicy. Ale ŭ niekatorych vypadkach łacinka zručniejšaja za kirylicu, časam jana dobra dapaŭniaje kiryličnyja teksty. A niechta ličyć, što na jaje varta pierajści z palityčnych pryčyn.

Адкуль узялася лацінка

Недзе з XVI стагоддзя на Беларусі сталі ўжываць лацінскія літары для запісу тэкстаў. Найбольш вядомыя сёння прыклады — тэксты рыма-каталікоў XVII стагоддзя, «Мужыцкая праўда» Каліноўскага, творы Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі ды газета «Наша Ніва», што напачатку XX стагоддзя выходзіла «polskimi i ruskimi literami», у двух правапісах.

З’явілася лацінка з розных прычын — каб перадаваць беларускія словы ў польскіх і лацінскіх тэкстах, каб звяртацца па-беларуску да чытачоў, больш знаёмых з польскай пісьменнасцю, каб друкаваць у друкарнях, што не мелі кірылічных шрыфтоў.

У Савецкім Саюзе да 1930-х сур’ёзна разглядаўся пераход на лацінку. Кажуць, сам Ленін падтрымліваў ідэю. На лацінку перавялі большасць моў СССР, у тым ліку казахскую (што перайшла на кірыліцу ў 1940-м, але з 2012-га збіраецца вяртацца да лацінкі) і кітайскую. Магчыма, перавялі б і беларускую, рускую і ўкраінску, але ў 1936-м пачаўся адваротны працэс — многія мовы наадварот перавялі з лацінкі на кірыліцу.

Якой лацінкай пісалі раней

Беларуская лацінка не была ўнармаваным стандартам. Да 1920-х пісалі «як кірыліцай, толькі польскімі літарамі» — ужывалі Cz на месцы Ч, Sz замест Ш, Ż — Ж, W — В, Ch — Х. Цвёрдую Л перадавалі польскай Ł.

У 1929 годзе Браніслаў Тарашкевіч увёў практычна сучасны лацінскі алфавіт ў 5-м выданні сваёй граматыкі. Ён прапанаваў замяніць Cz на Č, Sz — Š, Ż — Ž, а літару Ў перадаваць як Ŭ.

Пазней, недзе ў канцы 30-х варыянт Тарашкевіча быў крыху мадыфікаваны: замест W прапанавалі ўжываць V. Гэты варыянт лацінкі прыжыўся, сёння ім часам карыстаюцца беларусы ў эміграцыі, пісьменнікі і музыкі, а раз-пораз і аўтары «Нашай Нівы».

Як правільна пісаць сёння

Правілы беларускай лацінкі даволі простыя. Калі сцісла — пішы як кірыліцай, толькі лацінскімі літарамі. Але ёсць некалькі ўдакладненняў:

  • На месцы кірылічнай Х пішацца Ch (напрыклад, chmara, chimija), а лацінская літара H адпавядае кірылічнай Г (hod гэта год).
  • L адпавядае мяккай Ль (los, lalka), а Ł — цвёрдай Л (łacinka, koła).
  • Ётавыя галосныя Е, Ё, Ю ды Я перадаюцца як Ie, Io, Iu ды Ia пасля зычных (miesiac); як Je, Jo, Ju і Ja ў пачатку слоў, пасля галосных, Ў ці апострафа (ježa, rajon, zdaroŭje, padjezd); як E, O, U ды A пасля L (los).
  • Мяккія З, Н, С, Ц перадаюцца як Ź, Ń, Ś і Ć ў канцы слоў ці калі пасля іх стаіць мяккі зычны (cień, śmiećcie).
  • Асобных літар для Дз і Дж няма, яны перадаюцца лацінкай як Dz і Dž, а мяккае Дзь — як Dź (dziadzia, doždž, lebiedź).

Цяжкія моманты

Хаця лацінка дастаткова ўнармаваная, існуюць некалькі спрэчных момантаў рознай ступені складанасці:

  • Украінская мова мае асобную літару для спалучэння Йі — Ї. У беларускай мове такое спалучэнне гукаў таксама вымаўляецца, але яно не мае асобнай літары ні ў кірыліцы, ні ў лацінцы. Хаця часам прапануецца пісаць Ji там, дзе гучыць Йі, такое напісанне не зафіксаванае. То значыць, па-беларуску лацінкай пішам Ukraina, а не Ukrajina.
  • У беларускай мове ёсць, што б ні казалі, не толькі фрыкатыўны Г, але і выбухны Ґ. Сустракаецца такі гук не толькі там, дзе К пераходзіць у больш звонкі гук (пішам вакзал/vakzał, вымаўляем ваґзал/vagzał), але і ў шэрагу звыклых слоў. Большасць мовазнаўцаў згаджаецца з тым, што Ґ гучыць у невялікім шэрагу запазычаных слоў — ґанак/ganak, ґузік/guzik, аґрэст/agrest, розґі/rozgi і гэтак далей. Некаторыя лічаць, што ён мае вымаўляцца ва ўсіх пазычэннях, дзе на мове арыгіналу вымаўляецца Ґ — не геаграфія/hieahrafija, а ґеаґрафія/gieagrafija. Але Ґ у школьным правапісе перадаецца проста як Г, у тарашкевіцы — факультатыўна (хто як хоча).
  • Агульныя праблемы з неадназначнымі пазычанымі словамі распаўсюджваюцца і на лацінку. Folk ці fołk, lohika ці łohika ці наогул logika? А kłasika, klasika ці наогул klasyka? Mif і kafiedra ці mit і katedra? Тут справа не ў толькі лацінцы, а ле і ў нормах вымаўлення.

Афіцыйная транслітарацыя

Імаверна, праблема з літарамі Ł/L (а мо і «польскасць» літары Ł) прывяла да стварэння ў 2007 годзе «афіцыйнай лацінкі», апісанай у Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту. Збольшага «афіцыйная лацінка» ідэнтычная традыцыйнай.

Галоўнае яе адрозненне ад традыцыйнай лацінкі — перадача цвёрдай Л як L, а мяккай Ль як Ĺ. То значыць, не Łahojsk, а Lahojsk ды не Homiel, а Homieĺ. Адпаведна і там, дзе ў традыцыйнай лацінцы паміж L і ётавымі літарамі не пісалася I, у «афіцыйнай» — пішацца (не les, а lies).

Акрамя таго, не пазначаецца мяккі зычны, калі пасля яго таксама мяккі зычны: svinnia, а не śvińnia.

Трэба не забываць, што «афіцыйная лацінка» грунтуецца на школьным, а не класічным правапісе. То значыць, Нясвіж мае пісацца як Niasviž, а не Niaśviž. Літара G не выкарыстоўваецца наогул — толькі Hudahaj, а ніяк не Gudahaj.

Як пісаць лацінкай на камп’ютары і тэлефоне

Нехта пад нікнэймам Zedlik выклаў для Windows раскладкі беларускай лацінкі, пры чым цэлых дзве: Programmers і Custom. Інструкцыі па ўсталёўцы і выкарыстанні ёсць па спасылках. На яго жа сайце ёсць праграма-лацінізатар тэкстаў для Windows і анлайн-лацінізатар. Для аматараў кірыліцы, дарэчы, у яго ёсць зручная тыпаграфская раскладка.

Для смартфонаў і планшэтаў на базе Android ёсць лацінкавая раскладка для клавіятуры AnySoftKeyboard. Каб усталяваць яе, трэба спачатку ўсталяваць саму праграму, а затым спампаваць дадатковую беларускую раскладку і ўключыць лацінку замест англійскай мовы ці паралельна з ёй.

Ведаеце лацінкавыя раскладкі для Linux, MacOS, iOS і Windows Phone альбо альтэрнатыўныя варыянты для Windows і Android? Напішыце пра іх у каментарах!

Комментарии1

  • Illa
    07.05.2023
    Dobry dzeń, voś spasyłka na łacinkavuju raskładku na iOS https://apps.apple.com/by/app/bielaruskaja-lacinka/id1635188101

Барабанщику, вернувшемуся из Грузии, грозит до 12 лет колонии1

Барабанщику, вернувшемуся из Грузии, грозит до 12 лет колонии

Все новости →
Все новости

На заборе могилевского предприятия появился исторический мурал ФОТОФАКТ1

В Варшаве парень угрожал ножом белорусу и украинке. Ему не понравился язык, на котором они разговаривали10

«Мне не дали жизни — постоянно проверяли, третировали». Бывший политзаключенный рассказал, почему через три года после освобождения все же уехал из Беларуси1

Лукашенко предоставил убежище сбежавшему из Польши судье Шмидту2

Вусмерть пьяный житель Пуховичского района решил помочь соседке распилить дрова — все закончилось трагедией

«Яд для наших детей». В США разгорелись споры из-за искусственных красителей в продуктах

Делом Василия Веремейчика заинтересовался ГУР Украины7

Бывший начальник новополоцкой колонии нашел новую работу3

Российский блогер сыграл в S.T.A.L.K.E.R. 2. и вырезал букву Z на убитом персонаже. Он живет в США7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Барабанщику, вернувшемуся из Грузии, грозит до 12 лет колонии1

Барабанщику, вернувшемуся из Грузии, грозит до 12 лет колонии

Главное
Все новости →