Ніхто ў ЕС і G7 не зацікаўлены ў ізаляцыі Расіі, і ніхто не ставіць сабе за мэту гэта зрабіць.

Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС G7.

Яна падкрэсліла, што ніхто ў ЕС і Вялікай сямёрцы не ставіць сабе мэтай ізаляваць Расію.

«Наш інтарэс у тым, каб дамагчыся выканання мінскіх дамоўленасцей, але ніхто з прысутных не зацікаўлены ў тым, каб ізаляваць Расію», — сказала яна.

«Мы заўсёды казалі, што было б добра, калі б Расія зноў стала адказным гульцом на міжнароднай арэне. Усё залежыць ад самой Расіі. Украінскі крызіс павінен быць вырашаны, а павага да міжнароднага права адноўлена», — падкрэсліла Магерыні.

Акрамя таго, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі падкрэсліла адзінства як унутры ЕС, так і з краінамі G7 ў пытанні вырашэння крызісу ва Украіне.

«Супярэчнасці і расколы прыцягваюць больш увагі, чым адзінства. Але фактам з'яўляецца тое, што на працягу апошняга года, калі адносіны з РФ пагоршыліся, мы захоўвалі адзінства як у пытанні ціску на Расію, так і ў пытанні пошуку дыялогу», — сказала Магерыні.

«Мы інвестуем у поспех рэформаў ва Украіне, і мы верым у тое, што ёсць толькі палітычнае рашэнне канфлікту», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?