У Беларусі зменены парадак узгаднення рамонтна-будаўнічых працаў. Новыя правілы ўступілі ў сілу 21 сакавіка праз пастанову ўрада ад 9 сакавіка 2015 №180 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютым 2012 г. №156 і ад 16 мая 2013 г. №384

Для ўстаноўкі кандыцыянераў і спадарожнікавых талерак па-ранейшаму патрэбны дазвол мясцовых уладаў, затое распрацоўка адпаведнага будаўнічага праекта цяпер адмененая.

Іншае спрашчэнне датычыцца спісу прац, якія адносяцца ці не адносяцца да перапланіроўкі.

Устаноўка шкла на балконах і лоджыях цяпер можа выконвацца без ўзгаднення з уладамі. Адзінае выключэнне — дамы ўздоўж галоўных вуліц гарадоў, дзе па-ранейшаму будзе патрабавацца ўніфікаваны стыль шклення. 

Апроч таго, без дазволу цяпер можна змяняць і пераносіць ўнутрыкватэрныя сеткі халоднага і гарачага водазабеспячэння, электразабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), у тым ліку разеткі, унітазы і сушыльнікі.

Па-ранейшаму распрацоўваць праект патрэбна для зносу апорнай сцяны. Перанос батарэй ацяплення, каб аб'яднаць балкон і жылы пакой, катэгарычна забараняцца. Немагчыма атрымаць дазвол і на перабудову вентыляцыйнай сістэмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру