Здарэнні11

Махляры ў Беларусі гандлявалі «намібійскімі» алмазамі з выездам у Афрыку

У Следчым камітэце Беларусі расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да арганізаванай групы, якая выкрадала ў даверлівых людзей буйныя сумы грошай пад маркай удзелу ў здзелках па куплі алмазаў з Намібіі. 

51-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці не толькі стварыў устойлівую злачынную групу, у кожнага ўдзельніка якой была свая пэўная роля, але і распрацаваў хітры план падману і крадзяжу грошай.

Для патэнцыяльных пакупнікоў ствараўся вобраз людзей, здольных аказаць дапамогу ў набыцці намібійскіх алмазаў. Зламыснікі распаўсюджвалі падманныя звесткі аб працы ў мінулым у консульстве Беларусі ў Намібіі і наяўнасці сувязяў з асобамі, якія займаюцца здабычай і продажам аламазаў у гэтай афрыканскай дзяржаве.

Для тых, хто сумняваўся ў праўдзівасці інфармацыі і не спяшаўся аддаваць усю суму грошай на куплю алмазаў, махляры арганізоўвалі паездкі ў афрыканскую краіну, дзе дэманстравалі набытыя нібыта за перададзеныя ім сродкі «алмазы».

Затым, каб адвесці ад сябе падазрэнні і стварыць бачнасць выканання са свайго боку ўсіх дагаворных абавязацельстваў у поўным аб'ёме, зламыснікі абвінавачвалі пацярпелых у парушэнні тых ці іншых дамоўленасцяў, дасягнутых паміж бакамі. 

Па такой схеме група дзейнічала з 2011 года па 2014-ы. 

Зараз па крымінальнай справ затрыманыя арганізатар і двое яго саўдзельнікаў. Ім выстаўленыя абвінавачванні на падставе ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры). Усе трое ўзятыя пад варту. 

Прычынай для распачынання крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Следства просіць усіх, хто валодае інфармацыяй аб супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачваных, паведаміць пра гэта.

Каментары1

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка12

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →