Кіраўнік так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка заявіў, што рана ці позна Марыупаль ўвойдзе ў склад ДНР. У інтэрв'ю Bloomberg ён распавёў, што баевікі могуць захапіць горад без сур'ёзнага супраціву.
«Марыупаль лёгка абыйсці, і яны самі здадуцца. Мы свабодна можам гэта зрабіць, не абстрэльваючы нават горад», — заявіў Захарчанка.
Захарчанка пры гэтым падкрэсліў, што іх турбуе лёс жыхароў Марыупаля. Пры гэтым ён адзначыў, што ў сілы ДНР уваходзяць 23 тыс. байцоў і яшчэ 30 тыс. рэзервістаў.