Культура

Urban Myths: на мінскіх сценах з'явяцца малюнкі вулічных мастакоў па матывах гарадскога фальклору

Вулічныя мастакі з розных краін размалююць мінскія сцены паводле матываў гарадскога фальклору ў межах праекта Urban Myths, гаворыцца ў прэс-рэлізе супольнасці Signal, якая выступае ініцыятарам праекта. 

Акцыя будзе доўжыцца з чэрвеня па лістапад 2015 года. У ёй возьмуць удзел мастакі з Беларусі, Бразіліі, Іспаніі, Украіны, Польшчы, Расіі і Швецыі. 

Паводле слоў аднаго з арганізатараў праекта, куратара Цэнтра сучасных мастацтваў Камілы Янушкевіч, большасць стрыт-арт-фестываляў у свеце носяць «аднабаковы» характар. Як правіла, прыезджыя мастакі рэалізуюць свае праекты, не ўнікаючы глыбока ў мясцовы каларыт, у выніку чаго горад атрымлівае чужародныя арт-аб'екты, якія выдатна глядзяцца на фота, але не ўспрымаюцца жыхарамі. 

«Мы ж у сваім праекце прапануем іншую канцэпцыю: для замежных мастакоў арганізуюцца экскурсіі па каларытных месцах горада. Любы ахвотны зможа далучыцца і дапоўніць расповед экскурсавода. Такая прагулка, на наш погляд, дазволіць госцю лепш успрыняць асаблівасці таго месца, куды ён прыехаў. Атрымаўшы веды пра горад, мастак распрацуе канцэпцыю сваёй работы і прапануе яе на публічным абмеркаванні (варкшопе). Мы хочам, каб у гэтых варкшопах удзельнічалі жыхары таго раёна, дзе будзе знаходзіцца аб'ект. І толькі пасля гэтага мастак пачне рэалізацыю задуманага, а ўсе астатнія ўдзельнікі варкшопаў змогуць быць валанцёрамі і дапамагаць майстру», — сказаў каардынатар праекта Алег Ларычаў. 

На яго думку, міфы — важная частка гарадской ідэнтычнасці і культурнай кансалідацыі жыхароў. «Многія ведаюць дзеда Казіміра ў Мінску, старога Букашкіна ў Екацярынбургу, аўтобус-прывід у Лондане, а таксама легенды пра жалезнага ваўка ў Вільнюсе, загадкавыя танэлі пад Віслай у Варшаве або сатырычныя паходжанні бравага салдата Швейка ў Празе. Часта гарадскія супольнасці свядома фарміруюць і развіваюць мясцовую міфалогію. Як правіла, такія ініцыятывы садзейнічаюць росту турыстычнай прывабнасці гарадоў», — адзначыў Ларычаў. 

Паводле яго слоў, арганізатары вядуць перамовы з тэхнічнымі партнёрамі праекта. Тым не менш, падкрэсліў Ларычаў, прыезд першых трох мастакоў з Іспаніі, Польшчы і Украіны стане магчымым дзякуючы народнаму фінансаванню праз беларускі краўдфандынгавы сэрвіс Talakosht

На думку арганізатараў, прынцып краўдфандынгу дазволіць ацаніць зацікаўленасць мінчан у такім праекце і адчуць сябе далучанымі да пазітыўных змен у горадзе.

Каментары

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»17

Даляр абнавіў гадавы максімум1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →