2 лютага на Замкавай гары ў Вільні сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, каб адзначыць 170‑годзьдзе нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Імпрэза была арганізавана гістарычным гуртком ЭГУ, да акцыі далучыліся некаторыя грамадзянскія арганізацыі Літвы ды простыя віленчукі.

Падчас сустрэчы беларускія студэнты раздавалі прысутным інфармацыйныя ўлёткі, ахвотныя пакідалі словы пашаны Каліноўскаму на спецыяльным аркушы, які ўкладуць у мемарыяльны знак. Пры канцы імпрэзы да месца пахаваньня Каліноўскага ўсклалі кветкі.

Паводле mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0