Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў да двух гадоў калоніі-пасялення 22-гадовага грамадзяніна Беларусі, які працаваў сістэмным адміністратарам на адным з заводаў у Ніжнім Ноўгарадзе. Пра гэта паведамляюць рэгіянальныя СМІ.
Малады чалавек быў прызнаны вінаватым па артыкуле «публічнае апраўданне тэрарызму ці публічныя заклікі да яго», якая прадугледжвае да пяці, а ў выпадку выкарыстання СМІ — да сямі гадоў калоніі.
Як сцвярджаецца, у кастрычніку 2014 сісадмін публікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы тэксты і малюнкі, накіраваныя супраць расейскай агрэсіі на Украіне. У прыватнасці, заяўляе пракуратура, ён заклікаў «забіваць маскалёў» і «вярнуць Крым Украіне». Сярод фота, змешчаных на старонцы, была выява ўкраінскага салдата, які рве расійскі сцяг і топча герб.
Ці прызнаў падсудны сваю віну, не ўдакладняецца. Відаць, не прызнаў, інакш бы гэта канечне ўказалі б.
«Наша Ніва» шукае дадатковую інфармацыю пра гэтую справу.





