Пытанні правядзення сумеснай беларуска-кітайскай антытэрарыстычнай трэніроўкі абмеркавалі 17 красавіка ў Маскве міністры абароны дзвюх краін генерал-маёр Андрэй Раўкоў і генерал-палкоўнік Чан Ваньцюань. 

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, сустрэча адбылася ў межах IV Маскоўскай штогадовай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы. 

Кіраўнік абароннага ведамства Беларусі выказаў падзяку кітайскаму калегу за бязвыплатную ваенную дапамогу, аказаную для патрэб беларускай арміі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, арганізацыю навучання ваеннаслужачых у навучальных установах Беларусі і Кітая, абмен вопытам на ўзроўні экспертаў. 

Напярэдадні адбылася сустрэча Андрэя Раўкова з міністрам абароны Сербіі Браціславам Гашычам. Абмяркоўваліся бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?