У Мінску ў сувязі з выкананнем работ па ўкладцы асфальтабетоннага пакрыцця праезнай часткі на аб'екце «Рэканструкцыя вул. Скрыганава ад вул. Кальварыйскай да вул. Бірузова» ўводзіцца часовае абмежаванне руху транспартных сродкаў з 23.00 17 красавіка да 5.00 21 красавіка, а таксама з 23.00 25 красавіка да 5.00 27 красавіка па вул. Кальварыйскай на ўчастку ад вул. Гусоўскага да пуцеправода.

Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Уводзіцца таксама часовая забарона руху транспартных сродкаў з 23.00 30 красавіка да 5.00 4 мая па вул. Скрыганава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?