Інфармацыя пра вяселле з'явілася на асабістай старонцы паэткі ў фэйсбуку. Валярына Кустава пацвердзіла гэта ў размове з журналістам Радыё Свабода.
фота са старонкі Валярыны Куставай
Драматург і педагог Васіль Дранько-Майсюк і паэтка Валярына Кустава вядомыя ў беларускіх грамадскіх і культурніцкіх колах. Кустава працуе вядучай на тэлеканале Белсат. А Васіль Дранько-Майсюк нядаўна прадставіў спэктакль «Пясняр», галоўны герой якога Уладзімір Мулявін. Спэктакль шырока дэманстраваўся ў Расіі, быў паказаны і ў Беларусі.





