Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка з 75-годдзем.

«Сваёй плённай дзейнасцю вы зрабілі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай музычнай культуры. Ваш творчы багаж ўражвае разноплановость пры нязменна высокім прафесійным узроўні. Сімфанічныя, камерныя творы, музыка да спектакляў і кінафільмаў набылі шырокую вядомасць, прынеслі славу айчыннаму мастацтву далёка за межамі Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру доўгіх гадоў жыцця, здароўя і невычэрпнага натхнення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?