Расейскія дэсантнікі ў найноўшым абмундзіраванні «Ратнік».

Расейскія дэсантнікі ў найноўшым абмундзіраванні «Ратнік».

З Пскова ў Брэст прыехалі кантрактнікі з баявым досведам.

З Пскова ў Брэст прыехалі кантрактнікі з баявым досведам.

Кіраваў расейскімі дэсантнікамі на вучэннях замкамандзіра Пскоўскай дывізіі палкоўнік Сяргей Разанцаў.

Кіраваў расейскімі дэсантнікамі на вучэннях замкамандзіра Пскоўскай дывізіі палкоўнік Сяргей Разанцаў.

Экіпіроўка беларускага дэсанту.

Экіпіроўка беларускага дэсанту.

Маскіроўка.

Маскіроўка.

Ад 14 да 16 красавіка на палігоне «Брэсцкі» праходзіла тактычнае вучэнне мабільнага батальёна 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады УС Беларусі. У ім узялі ўдзел вайскоўцы парашутна-дэсантнага палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ УС Расіі (г. Пскоў).

Агульным лікам у вучэннях узялі ўдзел 400 дэсантнікаў, паведамляе «Вечерній Брест». Як паведамляецца, з Расіі для ўдзелу ў вучэннях прыехалі не салдаты тэрміновай службы, а бывалыя кантрактнікі, частка якіх прайшла службу ў гарачых кропках.

Уразіла і экіпіроўка расійскіх дэсантнікаў — комплекс «Ратнік». Шматслойны шлем, які вытрымлівае траплянне пісталетнай кулі з блізкай адлегласці, маска, бронекамізэлька, сістэма «навігацыі» і сувязі, аўтамат, кулямёт або снайперская вінтоўка. Сістэма дазваляе перадаваць інфармацыю пра месцазнаходжанне салдата на полі бою, цеплавізійны прыцэл забяспечвае выяўленне і вядзенне прыцэльнага агню ў любы час сутак, у любое надвор'е. Ёсць актыўныя навушнікі, якія дазваляюць мець зносіны падчас бою … Камбінезон і акуляры абараняюць ад аскепкаў гранат, мін або снарадаў. Распрацоўкі дэсантнага рыштунку вялі дзясяткі расійскіх абаронных прадпрыемстваў.

Штосьці падобнае, толькі без знакаў адрознення, было на «зялёных чалавечках» падчас крымскіх падзей. Побач з расійскімі «трансформерамі» беларускі дэсант у шлемах узору 2-й сусветнай і маскіроўкай з саломы глядзеўся беднавата.

Адпрацоўвалі на палігоне падаўленне «незаконных узброеных бандфармаванняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?