Вучань 4-га класа мінскай школы №190 (Першамайскі раён) прынёс у клас 10 патронаў і гранату часоў Другой сусветнай вайны.
Сігнал аб здарэнні паступіў 17 красавіка ў 12.33. Адміністрацыя школы распарадзілася тэрмінова перавесці вучняў суседніх кабінетаў у іншыя класы.
Боепрыпасы канфіскаваныя супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» для знішчэння на палігоне.
Школьнік растлумачыў, што знайшоў боепрыпасы на гародзе.





