Аляксандр Лукашэнка браў сёння ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўнік дзяржавы працаваў у сталічным мікрараёне Каменная Горка на будаўніцтве дзіцячай паліклінікі.
Аляксандр Лукашэнка прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі. Пасля гэтага яго брыгада прыступіла да выканання работ па заліўцы цэментава-пясчаных сцяжак ў памяшканнях і калідоры першага паверха будынка паліклінікі.
Будаўніцтва гэтай дзіцячай паліклінікі было пачата ў кастрычніку 2012 года. Плануецца, што ўсе працы будуць завершаны да канца 2015 года. Паліклініка будзе разлічана на 480 наведванняў у змену.





