Большасць топ-чыноўнікаў разам з кіраўніком дзяржавы ўзялі ўдзел у сённяшнім рэспубліканскім суботніку. Што рабілі?

Старшыня савета рэспублікі нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч займаўся бетоннымі работамі на базе 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя Саўчанкі ў Мінску.

 Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец заліваў сцяжку на будаўніцтве сярэдняй школы №32 горада Мінска ў мікрараёне Лябяжы.

Старшыня палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка саджаў дрэвы ў парку імя Уга Чавеса ў Мінску.

Работнікі апарату Савета Міністраў на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Наталляй Качанавай клалі плітку на стадыёне «Дынама».

Частка апарата ўрада на чале з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым высаджвала хвоі на выпрацаваным жвіровым кар'еры Валяр'янава.

А сам кіраўнік дзяржавы, як паведамлялася, клаў сцяжку ў Каменнай Горцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0