У пятніцу 17 красавіка «Газета.Ru» апублікавала інтэрв'ю міністра абароны Грэцыі Панаса Каменаса, у якім ён называў урад Украіны «фашысцкім» і вінаваціў яго ў нападках на грэцкае насельніцтва ў Крыме.

«Так, сапраўды, грэцкае насельніцтва ў Крыме падвергнулася нападкам з боку фашысцкага ўрада Украіны, і абаронай для грэчаскіх сем'яў там стала прысутнасць расійскіх сіл», — цытавала выданне Каменаса.

На ўдакладняючае пытанне, ці не занадта жорсткую характарыстыку ён дае ўраду Украіны, Каменас нібыта адказаў: «Я ўчора абмяркоўваў гэтае пытанне з патрыярхам Кірылам — у нас агульная Царква, мы верым у адны і тыя ж каштоўнасці, і проста немагчыма было не абараніць грэкаў ад фашысцкага ўрада Украіны».

МЗС Украіны звярнулася па тлумачэнні да пасольства Грэцыі ва Украіне, якое абвергла сказанае Каменасам: яго «заява» аказалася чарговым фэйкам расейскай прапаганды.

Пасол Грэцыі ва Украіне заявіў, што Каменас ніколі не казаў гэтых слоў, а Грэцыя ўсё так жа асуджае агрэсію Расеі на ўсходзе Украіны і не прызнае анэксію Крыма.

Такім чынам, паведамленая інфармацыя апынулася банальным «укідам» ад рэсурсу «Газета.ru».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0