Фінская Асацыяцыя котазнаўцаў упершыню ў гісторыі дала званне героя пяці катам, якія жывуць у Фінляндыі.

Сімба - першы кот-герой Фінляндыі.

Сімба - першы кот-герой Фінляндыі.

Коткі і каты, якія атрымалі ганаровае званне, дапамаглі выратаваць чалавечыя жыцці або дапамаглі пазбегнуць сур'ёзных прыступаў хваробы, піша выданне yle.fi.

Чацвёра з пяці узнагароджаных сёлета герояў — звычайныя каты без пароды. Узнагароды атрымалі Сімба з Коткі, Сэпі з Вантаа, Мэры з Лахці і Кале з Парыкала.

Пятая гераіня, кароткапоўсны арыентал Пырпана з горада Рутуля - адзіная пародзістая котка ў гэтай кампаніі.

Вядома, што руды Сімба выратаваў жыццё свайго гаспадара, які пакутуе на дыябет. Аднойчы раніцай ён драпаў і кусаў гаспадара, аж пакуль ён не прачнуўся і не памераў узровень цукру ў крыві - стала зразумела, калі б кот не пабудзіў гаспадара, той бы памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0