У кіеўскім Палацы спорту украінец перамог, паслаўшы суперніка ў накаўт. Гэта сёмая датэрміновая перамога сімферопольца на прафесійным рынгу.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў суайчынніка на сваёй старонцы ў Facebook.
«Там дзе ўкраінскія казакі — там перамога!» — напісаў Парашэнка.
Аляксандр Вусік пасля перамогі накаўтам над расіянінам Андрэем Князевым адразу ў рынгу падзяліўся сваімі эмоцыямі: «На рынг выходзяць сапраўдныя мужчыны. Хачу падзякаваць свайму суперніку. Нічога асабістага, толькі бокс. Сябры, сёння такая падзея… Мала таго, што сам бой, так і майму трэцяму дзіцяці сёння тры месяцы. Дзякуй сваякам, я вельмі рады. Скончыўся Вялікі пост — Хрыстос Уваскрос! З святам усіх! Таксама дзякуй майму роднаму гораду! Сімферопаль, я цябе люблю! Дзякуй маім родным, маёй камандзе. Дзякуй!» — сказаў Вусік.
Баксёр Вусік летась устаў на абарону незалежнасці Украіны, адмовіўся прызнаць акупацыю Крыма.