Могілкі прыбраныя да памінальнага дня. Фота з могілак вёскі Прылукі Брэсцкага раёна.

Могілкі прыбраныя да памінальнага дня. Фота з могілак вёскі Прылукі Брэсцкага раёна.

Беларусы рыхтуюцца да Радаўніцы. Яе святкуюць на 9-ы дзень пасля Вялікадня. Праўда, у некаторых мясцінах дзень памінання продкаў традыцыйна прыпадае на Правадную Нядзелю (першую пасля Вялікадня), Наўскі Чацвер (першы пасля Вялікадня — Наўскі азначае «нябожчыкаў» ад «навец» — «новы нябожчык») ці на іншыя дні пасля Вялікадня. У цэнтральных і паўночных рэгіёнах Беларусі захаваўся звычай памінальнага абеду каля магілы.

Аднак што яднае беларусаў незалежна ад рэгіёна — гэта абавязковае памінанне памерлых увесну і ўвосень.

Перад Радаўніцай прыбіраюць могілкі, упрыгожваюць помнікі й магілы.

Само слова Радаўніца паходзіць ад старога балцкага слова «раўдаці» — «плакаць, галасіць». Параўнайце са стараславянскім «рыдаці».

Радаўніца — дзяржаўнае свята, выхадны дзень у Беларусі. Мы адзіная краіна свету, дзе гэта выхадны. Гэта ўнікальны і светлы звычай.

Працоўны дзень перад Радаўніцай традыцыйна пераносяць на іншы выхадны, каб людзі мелі чатыры дні на паездкі ў родавыя вёскі і на могілкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?