Прэм'ер-міністры трох Балтыйскіх краін просяць кіраўніцтва Еўракамісіі і Польшчы знайсці рашэнне аб фінансаванні праекта газавай змычкі паміж Літвой і Польшчай з фондаў ЕС.

Тры прэм'еры ў пятніцу звярнуліся з лістом да старшыні Еўракамісіі Жан-Клода Юнкеры і прэм'ера Польшчы Эвы Копач, перадае Delfi.ee.

Польшча, як паведамляюць крыніцы, хацела б, каб іншыя краіны кампенсавалі ёй больш выдаткаў на праект.

«Мы дамовіліся пра ліст з прэм'ерамі Латвіі і Эстоніі 10 красавіка падчас сустрэчы ў Вільнюсе прэм'ер-міністраў Балтыйскага савета міністраў. Мы спадзяемся, што прэм'ер-міністр Польшчы зверне ўвагу на фінансаванне важнага для ўсіх чатырох краін праекта», — сказаў літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус.

Па словах прэс-сакратара прэм'ера Эвеліны Буткуце-Лаздаўскене, рашэнне аб фінансаванні змычкі павінна быць прынята да 17 мая.

Праекту газаправода паміж Літвой і Польшчай працягласцю 534 км ЕК у кастрычніку мінулага года надала прыярытэтны статус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?