Начальнік галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Васіль Воўк заявіў, што арганізацыі «Украінская паўстанцкая армія», якая ўзяла на сябе адказнасць за шэраг рэзанансных забойстваў у Кіеве, у прыватнасці, экс-нардэпа Алега Калашнікава і журналіста Алеся Бузіны, не існуе.

Пра гэта ён сказаў у эфіры «5 канала».

«Адносна «Украінскай паўстанцкай арміі: вельмі гучная назва, абсалютна «фэйкавая» інфармацыя, арганізацыя і людзі. У нас не зарэгістраваная такая арганізацыя», — сказаў Воўк.

Паводле яго слоў, СБУ на пастаяннай аснове маніторыць інфармацыю адносна ўсіх радыкальных рухаў і арганізацый ва Украіне.

«У нас існуе дэпартамент абароны нацыянальнай дзяржаўнасці, які на пастаяннай аснове вывучае праблемы радыкалізму (правай ці левай скіраванасці), сектанцтва, іншых пытанняў, якія нясуць у сабе пагрозу для жыцця і здароўя людзей альбо дзяржавы», — сказаў ён.

Ён таксама паведаміў, што СБУ правяла экспертызу ліста ад «Украінскай паўстанцкай арміі» палітолагу Фясенку.

«Мы правялі экспертызу гэтага тэксту, і па выніках гэтай экспертызы, там няма ўкраінства, калі казаць пра правы радыкалізм», — дадаў Воўк.

Раней палітолаг Уладзімір Фясенка заявіў, што атрымаў па электроннай пошце ліст з заявай на ўкраінскай мове ад нейкай «Украінскай паўстанцкай арміі», у якім яна бярэ на сябе адказнасць за забойства шэрагу палітычных і грамадскіх дзеячаў ва Украіне, у прыватнасці, Алега Калашнікава і Алеся Бузіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?