На чэмпіянаце свету па футзале сёння праходзяць паядынкі другога тура.

Зборная Беларусі, якая выступае ў папярэдняй групе А, на пляцоўцы мінскага Палаца спорту саступіла камандзе Уругвая з лікам 2:3 (0:2).

У першым сённяшнім матчы групы А зборная Бразілія перайграла супернікаў з Аўстраліі — 5:1. Становішча каманд пасля двух тураў: Уругвай — 6 ачкоў, Беларусь — 3, Бразілія — 3, Аўстралія — 0. У заключным туры 20 красавіка беларусы сустрэнуцца з аўстралійцамі, а зборныя Бразіліі і Уругвая згуляюць паміж сабой.

Пасля завяршэння групавога раўнда спаборніцтваў першая каманда групы А згуляе ў чвэрцьфінале з другой дружынай квартэта В. Па дзве лепшыя дружыны іншых квартэтаў згуляюць у чвэрцьфіналах паміж сабой: С1-D2, C2-D1.

Чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 22 красавіка ў мінскім Палацы спорту і брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя». Паўфіналы (24 красавіка) і матчы за золата і бронзу адбудуцца 25 красавіка на пляцоўцы «Мінск-Арэны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?