Каля 300 дэсантнікаў 173 брыгады ВПС ЗША распачынаюць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў у Львоўскай вобласці ў рамках аперацыі «Бясстрашны захавальнік».
Паводле паведамлення мінабароны Украіны, з нагоды пачатку вучэнняў пройдзе ўрачыстая цырымонія.
У Крамлі лічаць, што прыезд вайсковых інструктараў ЗША не спрыяе вырашэнню канфлікту на ўсходзе Украіны.
Тым не менш, яшчэ ў сярэдзіне сакавіка ў краіну прыбылі брытанскія вайскоўцы, якія ўжо прыступілі да трэніровак украінскіх салдат.
На мінулым тыдні стала вядома, што Канада адправіць 200 вайсковых інструктараў.
0
0
0
0
0
0