Міжнародная праваабарончая арганізацыя Global Witness устрывожаная ростам ліку забойстваў экалагічных актывістаў у мінулым годзе: паводле дадзеных праваабаронцаў, за 2014 загінула на 20% больш эколагаў, чым годам раней.
Арганізацыя называе тэндэнцыю «нябачным крызісам», апісваючы 116 задакументаваных смерцяў актывістаў за мінулы год.
Пры гэтым у Global Witness не сумняваюцца, што сапраўдная колькасць забітых вышэйшая, паколькі многія з іх жывуць у цяжкадаступнай мясцовасці.
Як кажуць у арганізацыі, у некаторых краінах супраць актывістаў ужываюць законы па барацьбе з тэрарызмам.
Больш за палову забойстваў эколагаў прыйшлося на Бразілію, Калумбію і Філіпіны.
0
0
0
0
0
0