Апошнім часам у інфармацыйнай прасторы з’явілася паведамленне, што «Уладзімір Крукоўскі разам са сваімі калегамі рыхтуе адмысловы альбом «1000 і 1 Пагоня»».

Даводжу да ведама ўсіх зацікаўленых асобаў, што складальнікам альбома «1000 і 1 Пагоня» з’яўляецца мой муж Міхась Чарняўскі.

Заяўляю, што я, як спадкаемца яго інтэлектуальнай уласнасці, не перадавала У.Крукоўскаму ні ў вусным, ні ў пісьмовым выглядзе права на выкарыстанне гэтага твора і не даручала яму рыхтаваць памянёны альбом да выдання.

Папярэджваю пра недапушчальнасць выкарыстання без майго дазволу альбома «1000 і 1 Пагоня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?