Суд Егіпта прызнаў былога прэзідэнта краіны Махамеда Мурсі вінаватым у тым, што ён аддаваў загады аб арыштах і катаваннях удзельнікаў пратэстаў ля прэзідэнцкага палаца «Аль-Ітыхадыя» восенню 2013 года, і прысудзіў яго да 20 гадоў турэмнага зняволення.

Гэта першы прысуд у адрас былога прэзідэнта, аднак у дачыненні да яго была заведзеная яшчэ некалькі спраў.

Мурсі быў скінуты армейскім кіраўніцтвам у ліпені 2013 пасля масавых вулічных пратэстаў супраць яго рэжыму.

З тых часоў улады Егіпта забаранілі рух «Браты-мусульмане», які ён узначальваў, і арыштавалі тысячы яго прыхільнікаў.

З Мурсі і яшчэ 14 актывістаў руху знялі больш цяжкія абвінавачванні ў падбухторванні да забойства дэманстрантаў, за якое ім пагражала смяротнае пакаранне.

Большасць саўдзельнікаў Мурсі таксама атрымалі 20-гадовыя турэмныя тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?