Даўгія выходныя ў Беларусі азмрочаныя халодным надвор'ем: снегам і парывістым ветрам. Толькі сёння, 21 красавіка, Мінск пару разоў накрывала снегам.

Калі верыць pogoda.by, то трываць засталося толькі сераду. Заўтра, 22 красавіка, будзе яшчэ халаднавата (у Мінску +7 — +9), але будзе без ападкаў.

А ад чацвярга пачне цяплець. Так, 23 красавіка ў сталіцы прагназуецца +13—15, у працоўную суботу — +15—17, а ў нядзелю, 26 красавіка, — +16—18.

Надвор'е ў Мінску паводле pogoda.by

У Брэсце пры канцы тыдня будзе +18—20, у Віцебску — +14—16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0